Дзярждэпартамент ЗША апублікаваў статыстыку адмоваў у атрыманні амерыканскай візы ў 2023 годзе. Заяўнікам з беларускім пашпартам адмовілі ў 32,8% выпадкаў. У 2022 годзе беларусам адмаўлялі менш — усяго ў 26,05% выпадкаў. У статыстыцы ўлічваюць неіміграцыйныя амерыканскія візы, а самі адмовы ацэньвалі па грамадзянстве заяўнікаў.

Аднак працэнт адмоваў для Беларусі не асабліва адрозніваецца ў параўнанні з іншымі нечым падобнымі краінамі. Напрыклад, украінцам адмовілі ў 34,29% выпадкаў, расейцам — у 39,49%, а грамадзянам Казахстана і Малдовы — у 42% выпадкаў.






