BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Транспартныя сродкі з беларускімі нумарамі не змогуць заязджаць і ў Эстонію

Праз памежныя пункты Эстоніі транспартныя сродкі з беларускімі нумарамі таксама не змогуць заязджаць у гэту краіну, незалежна ад прычын знаходжання ўладальніка або карыстальніка ў Эстоніі ці Еўрасаюза, паведамляе postimees.ee.

Міністр замежных спраў Маргус Цахкна заявіў, што забарона на ўезд у ЕЗ транспартных сродкаў з беларускімі нумарамі з’яўляецца правамернай, паколькі лукашэнкаўскі рэжым непасрэдна дапамагае ажыццяўляць і падтрымлівае расейскую агрэсію ва Украіне.

Згодна з Законам аб дарожным руху Эстоніі, транспартны сродак з беларускімі нумарамі ў Эстоніі павінен быць перарэгістраваны ў тэрмін ад пяці дзён да 12 месяцаў, у залежнасці ад сітуацыі. Акрамя таго, транспартны сродак павінен быць задэклараваны на мытні не пазней, чым на працягу шасці месяцаў, і неабходна выплаціць падаткі на імпарт або падаць заяўку на вызваленне ад падаткаў.

Калі транспартны сродак не будзе перарэгістраваны ва ўстаноўлены тэрмін, ён будзе выведзены з эксплуатацыі, а ўладальнік транспартнага сродку аштрафаваны.