26 жніўня ў Беларусі завяршыўся Усебеларускі хросны ход. Трэці Усебеларускі хросны ход пачаўся 18 жніўня з Успенскага Жіровіцкага мужчынскага манастыра. Завяршыўся хросны ход у дзень Менскай іконы Божай Маці.

За 9 дзён праваслаўныя вернікі прайшлі 250 кіламетраў. Яны наведалі 4 епархіі і 21 прыход. Неслі ў руках вялікія абразы Маці Божай Непераможная перамога. У вернікаў былі такія ж іконкі розных памераў. Усё б нічога, але іх ход, як відна па відэа Першы ў ЦікТоку, хутчэй нагадваў вайсковы марш. Царкоўная песня гучала не меладычна па праваслаўнай традыцыі, а ў форме марша з лічбавым камандным дабаўленнем: раз-два-тры.

Аліна Андрыевіч, Беларускае Радыё Рацыя






