BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Тры дні незабыўнага падарожжа на Падляшша

Тры дні незабыўнага падарожжа на Падляшша. Кіраўніца этнацэнтра “Світанак” Марына Струнеўская з 2 па 4 траўня ладзіць вандроўку з Вільні на Падляшша і запрашае далучыцца да яе ўсіх зацікаўленых.

Мэта падарожжа – пазнаёміць беларусаў, украінцаў з гэтым цудоўным краем, дзе сплятаюцца гісторыя, прырода і жывое беларускае слова.

Паводле Марыны Струнеўскай, яны наведаюць Цехановец, Бельск і Тыкоцін. Гэта ўжо не першая іх арганізаваная вандроўка на Падляшша:

Хто туды хоць бы раз паехаў, тыя разумеюць, што гэта такое месца сілы, моцы, таму што гэта край, дзе захавалася такая архаічная беларуская культура, дзе самі жыхары размаўляюць на беларускай мове. Яны падтрымліваюць традыцыі, збіраюць строі, спяваюць песні. Цудоўныя экскурсіі і вандроўкі менавіта па гэтых старых вёсках, што, здаецца, быццам бы ты прыехаў у Беларусь, быў у Беларусі.

За тры дні плануецца наведванне ўнікальных музеяў, знаёмства з мясцовымі беларусамі, традыцыямі, культурай і музыкай Падляшша. Рэгістрацыя на падарожжа ідзе да 14 красавіка. Колькасць месцаў абмежаваная.

Да вандроўкі можна далучыцца запоўніўшы форму:

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Замак у Тыкоціне

Беларускае Радыё Рацыя