BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Тры гарады Беларусі першымі пяройдуць на электробусы

На Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале з’явілася пастанова Савета міністраў Беларусі, якая зацвярджае праграму і тэрміны рэалізацыі пілотнага праекта па забеспячэнні Наваполацка электратранспартам.

У дакуменце гаворыцца: «Рэалізаваць у 2024—2025 гадах пілотны праект па забеспячэнні электратранспартам г. Наваполацка з развіццём зараднай інфраструктуры». У межах праекта будуць пабудаваныя тры зарадныя станцыі.

Раней паведамлялася, што Жодзіна ў Менскай вобласці і Шклоў на Магілёўшчыне пяройдуць на электробусы першымі ў краіне, і гэта павінна адбыцца да 2025 года.

Дарэчы, Шклоў ужо стаў першым населеным пунктам, які атрымаў адразу 15 новых электробусаў.

Беларускае Радыё Рацыя