BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ту бі‑Шват: ідзе Новы год дрэваў

Яўрэі па ўсім свеце, у тым ліку ў Польшчы і Беларусі, 1‑га і 2‑га лютага сустракаюць свята Ту бі‑Шват — Новы год дрэў.

Беларускі актывіст з Ізраіля Барыс Балтэ распавядае:

– У горадзе, дзе я жыву, пасадзілі дрэвы, у каго родзічы, ці дзеці загінулі на фронце падчас вайны ў Беларусі ў канцы 19-га, пачатку 20-га стагоддзя. А тады ў габрэйскіх гамадах людзі збіраліся і каштавалі там розную садавіну, арэхі, якія людзі прывозілі з Ізраіля. Такая была традыцыя. Апошняя, дзе яна захавалася – у Заходняй Беларусі да 39-га году, дзе быў сіанісцкі рух.

Па словах Балтэ, традыцыя свята не мяняецца: трэба пасадзіць дрэва, паспрабаваць сёлетні ўраджай садавіны і сухафрукты, асабліва тыя, што згадваюцца ў Бібліі, каб адчуць сувязь з зямлёй і новым жыццё. Акрамя гэтага, свята Ту бі‑Шват у сучаснасці з’яўляецца святам нацыянальнага адраджэння і сімвалам парламенцкай адказнасці.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя