BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Турцыя на першым месцы сярод краін, дзе сёлета адпачываюць беларусы

Рэспубліканскі саюз турыстычнай індустрыі прааналізаваў, у якія месцы найчасцей едуць адпачываць беларусы гэтым летам. Тыднёвыя продажы пуцёвак у Турцыю на 15% вышэйшыя за аналагічны леташні перыяд.

Фота: persona-tour.net.ua

Традыцыйна папулярным кірункам для адпачынку ў беларусаў застаецца Егіпет. Папулярныя таксама Грузія і Катар, расейскі курорт Сочы і самаабвешчаная Абхазія. Акрамя таго, многія беларусы вылятаюць на адпачынак не з Менска, а з Масквы, адкуль купляюць туры на Мальдывы, Шры-Ланку, у В’етнам, Кітай і Тайланд. З прычыны адмены рэйсаў Flydubai у Аб’яднаныя арабскія эміраты зменшыліся продажы тураў у гэтую краіну, аднак цяпер турыстам прапануюць альтэрнатыўныя шляхі падарожжаў у эміраты.