Авіякампанія Turkmenistan Airlines паведамляе пра адмену рэгулярных рэйсаў па маршруце Ашхабад – Масква – Ашхабад з 30 снежня 2024 года па 31 студзеня 2025 года. Пасажыры могуць вярнуць грошы за адмененыя рэйсы.

Раней аб прыпыненні палётаў у шэраг расейскіх гарадоў аб’явілі ізраільская El Al, казахстанская Qazaq Air, эмірацкая FlyDubai і Azerbaijan Airlines.
Нагадаем, азербайджанскі самалёт Embraer E190 пацярпеў крушэнне ў трох кіламетрах ад аэрапорта Актаў раніцай у сераду, 25 снежня. З 67 чалавек, якія знаходзіліся на борце, 38 загінулі, 29 – выжылі. Праз два дні пасля авіякатастрофы авіякампанія Azerbaijan Airlines (AZAL) выступіла з заявай аб магчымых прычынах трагедыі. Паводле папярэдніх вынікаў расследавання, да крушэння самалёта прывяло “знешняе фізічнае і тэхнічнае ўмяшанне”.
Euronews са спасылкай на крыніцу ў Азербайджане напісаў, што самалёт быў пашкоджаны ў выніку працы СПА. Кіраўнік «Расавіяцыі» Дзмітрый Ядроў 27 снежня заявіў, што самалёт не мог прызямліцца ў Грозным, таму што ў гэты час там быў уведзены рэжым «Ковёр».






