1-га верасня афіцыйна стартуе трэці тур праграмы “Падляшскі турыстычны бон”. У гэтай восеньскай рэдакцыі жыхары Падляшша ўпершыню таксама могуць скарыстацца падтрымкай.

Кажа Маршалак Падляшскага ваяводства Лукаш Пракорым:
– Яшчэ нядаўна блізкасць да ўсходняй мяжы была актывам. А сёння гэта можа спрыяць таму, што менш турыстаў да нас прыязджае. Але тое, што боны разышліся паказвае, што заікаўленне падляшскім рэгіёнам вялікае, што Падляшскае ваеводства з’яўляецца бяспечным і выдатным месцам на доўгія выходныя, на адпачынак, на вакацыі.
Кіраўніца Бюро турызму Маршалкоўскай Управы Катажына Садоўска патлумачыла, што рэгістрацыя на бон будзе адкрыта анлайн у выпадковы момант паміж 12-й і 13-й гадзінай дня 1-га верасня:
– Запрашаем усіх жадаючых, хто мае жаданне наведаць нашае ваяводства. Найперш трэба азнаёміцца на інтэрнэт-старонцы з рэгламентам, з інструкцыяй запаўнення фармуляра. Гэта дазволіць прасачыць цэлы працэс, усе крокі, каб найлепшым чынам гэты бон атрымаць.

Квота Падляшскага турыстычнага бона складае 300 злотых і распаўсюджваецца на пакрыццё выдаткаў на пражыванне ў турыстычных аб’ектах у верасні, кастрычніку, лістападзе і снежні 2025 года. На трэці тур бона выдзелена больш за 2,3 млн злотых, што дасць каля 8 тысяч бонаў для ўсіх жадаючых.
Больш інфармацыі і рэгістрацыя – на сайце podlaskibonturystyczny.pl.
Цалкам матэрыял:


Беларускае Радыё Рацыя
Фота: UWP.






