У пунктах пропуску на мяжы Беларусі з краінамі Еўразвязу раніцай у чэргах прастойваюць 545 легкавікоў і 75 аўтобусаў.
Самая напружаная сітуацыя — на беларуска-польскай мяжы, пра гэта сведчаць звесткі маніторынгу Дзяржаўнага памежнага камітэта. Час чакання ў чарзе на мяжы з Польшчай для аўтобусаў перавышае 14 гадзін.
Некаторыя перавозчыкі прапануюць сваім пасажырам перасесці ў аўтобусы, якія стаяць наперадзе, бліжэй да шлагбаўма. Пры гэтым у зваротным кірунку чэргаў практычна няма, паведамляе сайт польскай памежнай службы.
Акрамя таго, на выездзе ў краіны ЕЗ сабралася 2475 фур, больш за ўсё — на беларуска-літоўскай мяжы.






