BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У адной з вежаў беластоцкай катэдры знойдзены дакумент 120-гадовай даўніны

У адной з вежаў беластоцкай катэдры знойдзены дакумент 120-гадовай даўніны. Гэта гісторыя стварэння храма ў Беластоку, напісаная ў лісце і закрытая ў бутэльцы, паведаміла radio.bialystok.pl.

fot. Marcin Mazewski

Падчас дэмантажу дэкарацыйных элементаў на адной з вежаў выявілі гістарычны ліст. Ён быў напісаны 6 жніўня 1904 года будаўнікамі храма – распавёў пробашч парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Беластоку кс. Яраслаў Гжэгорчык.

У лісце сярод іншага згадваецца пра фундатараў і людзей, якія працавалі на будаўніцтве храма, а таксама і пра цяжкасці, якія гэтаму спадарожнічалі.

Дарэчы, гэта яшчэ адзін ліст у бутэльцы, знойдзены падчас рамонту храма. Папярэдні – таксама напісаны будаўнікамі ў 1903 годзе – быў знойдзены два гады таму.