BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Амане пачаў працаваць спрошчаны ўезд для грамадзян Беларусі

У Амане пачаў працаваць спрошчаны ўезд для грамадзян Беларусі на тэрмін да 14 дзён. Пра гэта паведамляе Рэспубліканскі саюз турыстычных арганізацый.

Фота: mageba-group.com

Для ўезду ў краіну патрэбныя сапраўдны не менш за шэсць месяцаў пашпарт, зваротны авіябілет, пацверджанне броні гатэля і медыцынская страхоўка.

У Амане папулярныя два турыстычныя рэгіёны з міжнароднымі аэрапортамі ў Маскаце і Салале. З Беларусі дабрацца туды можна рэйсамі FlyDubai з Менска з перасадкай у Дубаі або Oman Air з Масквы.

Пра тое, што запрацуе бязвізавы ўезд у Аман для беларусаў, стала вядома ў кастрычніку гэтага года.