BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Белаазёрску адкрылі помнік крэветцы

У Беларусі адкрылі помнік крэветцы, а калі дакладней, то беларускай прэснаводнай крэветцы, паведамляе onliner.by.

Ён знаходзіцца ў Белаазёрску (Берасцейская вобласць), у гарадскім парку. Прэзентацыя незвычайнага помніка адбылася ў рамках фестывалю-кірмашу “Дажынкі-2025”.

Чаму крэветка? Справа ў тым, што гэтае рачное ракападобнае водзіцца ў водах Бярозаўскага раёна. Гавораць, прапанова прысвяціць крэветцы цэлы помнік паступіла ад кагосьці з мясцовых жыхароў. Помнік вырабілі берасцейскія майстры.

Фота: БелТА