У Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету паведамілі, што паляванне на жывёл будзе дазволена не ва ўсіх рэгіёнах Беларусі і цягам толькі пэўнага перыяду. Такім чынам, на мядзьведзя можна будзе паляваць цягам паўгода з 1 ліпеня да 31 снежня, а на рысь – чатыры месяцы – з 1 кастрычніка па 31 студзеня.

Прадстаўнік Дзяржаўнай інспекцыі дадаў, што пры падрыхтоўцы парадку правядзення палявання на мядзьведзя і рысь спецыялісты арыентаваліся на расейскую практыку.
Перад гэтым Аляксандар Лукашэнка сваім указам дазволіў паляванне на мядзьведзя і рысь у «асаблівым рэжыме», які прадугледжвае кантраляванае рэгуляванне іх колькасці на падставе планаў кіравання папуляцыямі.