BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беларусі на васьмі пляжах знятыя абмежаванні на купанне

У Беларусі ў васьмі месцах масавага купання знятыя абмежаванні, паведамляе Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

Фота: gorod214.by

Санітарна-эпідэміялагічнай службай на гэтым тыдні ацэнена 382 зоны рэкрэацыі, праведзены даследаванні 898 пробаў вады, з якіх 42 не адпавядала гігіенічным нарматывам. Па стане на 15 жніўня купанне абмежавана ў 31 зоне рэкрэацыі. За мінулы тыдзень знятыя абмежаванні на 8 пляжах.

Абмежаванні на купанне ў Менскай вобласці знятыя ў пляжнай зоне Салігорскага вадасховішча ля санаторыя «Бярозка» , у Гарадзенскай вобласці — на сажалках у гарадскім пасёлку Вялікая Бераставіца і ў вёсцы Луцкаўляны Гарадзенскага раёна, у Магілёўскай — на возеры Гусінам у аграгарадку Кадзіна Магілёўскага раёна, на рацэ Остэр паблізу аздараўленчага лагера «Арляня» Клімавіцкага раёна, на базе адпачынку «Мярэя» ў аграгарадку Леніна Горацкага раёна, у Гомельскай вобласці — на правабярэжных пляжах Мазыра на рацэ Прыпяць у раёне вяслярнай базы і жылога 9 па вул. Савецкай.

Купанне дзяцей, дарослых і заняткі воднымі відамі спорту ў Менскай вобласці забаронена ў Чэрвені (возера Натальеўскае) і гарадскім пасёлку Смілавічы Чэрвеньскага раёна (пляж на рацэ Волма), у Віцебскай вобласці — у Полацку (месца адпачынку на левым беразе ракі Заходняя Дзвіна) і Наваполацку (зоны рэкрэацыі на рацэ Заходняя Дзвіна ў раёне моста, у раёне выратавальнай станцыі па вул. Паркавая, 1а), у Гомельскай — у горадзе Жлобіне (пляжы На рацэ Днепр у раёне парку культуры і адпачынку «Прыдняпроўскі» і Цэнтра алімпійскага рэзерву), у трох зонах рэкрэацыі на рацэ Сож у Гомельскім раёне (на набярэжнай, а таксама ў раёне вул. Таксама прыпынена купанне дзяцей і дарослых у самім Гомелі на пляжы «Шведская горка» і абмежавана купанне дзяцей на пляжах «Навабеліцкі» і «Каскад-2».

У Магілёўскай вобласці купацца забаронена ў Магілёве (гарадскі пляж на рацэ Днепр, заліў Дняпра ў раёне вул. Фаціна, зона рэкрэацыі ў сажалцы Броды), Магілёўскім (пляжы на рацэ Днепр у аграгарадку Палыкавічы, сажалцы ў вёсцы Вільчыцы) і Шклоўскім (гарадскі пляж на правым беразе Дняпра паблізу Лядовай арэны, пляж на сажалцы каля вёскі Путнікі) раёнах. Прыпынена купанне дзяцей і дарослых у Бабруйску (гарадскі пляж № 2, пляж санаторыя «Шыннік»). Абмежавана купанне дзяцей у Магілёве (пляж на Святым возеры), Бабруйску (гарадскі пляж № 1), Чавускім (вадасховішча Рудзея ў раёне аграгарадка Гарбавічы), Дрыбінскім (сажалка Запольскі паблізу аграгарадка Расна) раёнах. У Гарадзенскай вобласці купанне забаронена ў Гародні (пляж ва ўрочышчы Ласосна на рацэ Нёман) і Гарадзенскім раёне (пляж на сажалцы каля вёскі Сухаўляны). Абмежавана купанне дзяцей у Гародні на пляжы на рацэ Нёман ва ўрочышчы Пышкі.