BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беларусі набывае папулярнасць ваенна-гістарычны турызм

У Нацыянальным агенцтве па турызме паведамілі, што ў краіне самым масавым напрамкам у турызме застаецца гісторыка-культурны. Гэта наведванне аб’ектаў нацыянальнай спадчыны, як замкавыя і палацавыя комплексы, музеі-запаведнікі. Але на наступны год у планах больш інтэграваць установы культуры ў турызм, асабліва ў рэгіёнах. Яшчэ адзіны напрамак пад асаблівай увагай – ваенна-гістарычны.

Па словах краязнаўцы, ён таксама набірае попыт і пераасэнсаванне:

-Зараз назіраем “другое прышэсце” ваенна-гістарычных мясцін, якія ўсё больш набываюць цікавасць ужо не як такія месцы, дзе можна пастраляць ці прымерыць нешта на сябе. А ёсць і такі ўдумлівы падыход. Ёсць над чым сёння падумаць, калі мы азіраемся назад. Гэта залежыць ад людзей.

Фота: wikipedia.org

Суразмоўца дадае, што ваенна-гістарычны турызм – гэта не толькі пра Другую Сусветную вайну, усё больш увагі да падзей Першай Сусветнай вайны, вайны Напалеона супраць Расейскай імперыі. Экскурсантаў цікавіць роля Беларусі ў тых падзеях.

Беларускае Радыё Рацыя