BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беларусі пачаўся сезон шэрынгавых самакатаў і ровараў

А ў Беларусі 15 сакавіка адкрыўся сезон арэнды самакатаў і ровараў. Але карыстальнікаў чакаюць змены. Цяпер сродкі персанальнай мабільнасці можна будзе пакідаць толькі на спецыяльных станцыях. Завяршыць паездку і пакінуць арандаваны самакат ці ровар у іншых месцах не атрымаецца.

Фота: minsknews.by

Такім чынам, на думку распрацоўшчыкаў шэрынгаў, гарадскі двухколавы транспарт не будзе пакідацца абы-дзе, перашкаджаць мінакам і станавіцца прычынай канфліктаў. Акрамя таго, яго нельга паркаваць у радыусе 50 метраў ад уваходу ў метро.

А яшчэ больш нельга ездзіць удваіх на адным самакаце. Калі такое здарыцца, карыстальнік можа быць заблакаваны на ўвесь сезон. Акрамя таго сродкі персанальнай мабільнасці могуць адключацца ва ўмовах непагадзі.