З 2 па 8 чэрвеня 2025 года ў Беларусі пройдзе IV Рэспубліканская акцыя «Вандруй. Адчуй. Натхняйся». У яе рамках можна будзе наведаць дзясяткі бясплатных экскурсіяў ва ўсіх рэгіёнах краіны.

Мэта акцыі – папулярызаваць унутраны турызм і адкрыць беларусам і гасцям краіны ўсю разнастайнасць турыстычных магчымасцяў.
Сёлета да ініцыятывы далучыліся 1400 аб’ектаў турыстычнай сферы з усіх абласцей нашай краіны: аграэкасядзібы, установы культуры, адукацыі, аб’екты харчавання і пражывання, санаторна-курортныя ўстановы і іншыя.
Цягам першага тыдню чэрвеня можна будзе бясплатна наведаць, напрыклад, Крэўскі, Мірскі, Гальшанскі замкі, Музей лідскага бровара ААТ «Лідскае піва», Музей чыгункі ў Баранавічах, пабываць на экскурсіі па Наваградку, навучыцца веславаць на байдарках у заказніку «Сарачанскія азёры» і пабываць у дзясятках і сотнях цікавых мясцінаў.
Арганізатары – Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь і Нацыянальная агенцыя па турызме.






