BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беларусі расце колькасці ДТЗ з удзелам дзікіх жывёл

Так, у 2021 годзе зарэгістравана 2978, у 2022 годзе — 3021, у 2023 годзе — 3374 факты ДТЗ з удзелам дзікіх жывёл. Нажаль, сёлета гэтая тэндэнцыя захоўваецца.

У студзені-верасні 2024 года ўстаноўлена 2811 фактаў ДТЗ з удзелам паляўнічых жывёл нарміруемых відаў (на 298 фактаў больш, чым у аналагічным перыядзе 2023 года), у выніку якіх загінула (траўміравана) 2864 паляўнічыя жывёлы (на 309 асобін больш, чым у 2023 годзе), у тым ліку 789 ласёў, 114 аленяў высакародных, 1 алень плямісты, 5 ланяў, 1851 казуля, 98 дзікоў і 6 баброў.

Таксама ў гэтым годзе адзначаецца негатыўная тэндэнцыя росту колькасці ДТЗ з удзелам лася (116 асобін). Пры гэтым, з усіх капытных паляўнічых жывёл ласі з’яўляюцца найбольш траўманебяспечнымі. За 9 месяцаў гэтага года адзначана 52 ДТЗ з удзелам капытных паляўнічых жывёл, у выніку якіх загінулі або атрымалі раненні вадзіцелі і пасажыры транспартных сродкаў. Прычынай 48 такіх ДТЗ паслужылі ласі, 3 — казулі і 1 — алень высакародны.

Вадзіцелям трэба памятаць, што найбольш актыўныя перамяшчэнні дзікіх капытных жывёл у вясенне-летні і восеньскі перыяды. На працягу сутак дзікія жывёлы найболей актыўныя ў начны час, гэта абумоўлена іх біялогіяй. Уначы яны кормяцца або перамяшчаюцца ад месца адпачынку да месцаў кармлення і наадварот.

Аб факце ДТЗ з удзелам дзікай жывёлы вадзіцель абавязаны паведаміць супрацоўнікам ДАІ, што патрабуюць Правілы дарожнага руху.