Старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Уладзімір Арлоўскі падчас нарады ў Лукашэнкі паведаміў пра намеры спрасціць працэдуры мытнага афармлення, прытым як для арганізацый, так і для грамадзян, піша БелТА.

Калі праекты зменаў рэалізуюцца, кампаніям не трэба будзе падаваць для мытнага афармлення шэраг дакументаў, паколькі неабходную інфармацыю перададуць іншыя дзяржорганы і банкі. Да таго ж некаторыя дакументы можна будзе падаваць толькі ў электронным выглядзе.
Таксама плануецца, што фізічныя асобы змогуць падаваць не папяровую дэкларацыю, а электронную, прытым зрабіць гэта можна будзе да ўезду на мяжу.