У Беларусі стартуе круізная навігацыя – пасажырскі цеплаход “Белая Русь” адпраўляецца ў першы ў гэтым годзе рэйс, паведамляе сайт Міністэрства транспарту і камунікацый.

Круізнае судна будзе курсіраваць па беларускім Палессі – паміж Берасцем і Мазыром. Водны маршрут пралягае па Дняпроўска-Бугскім канале, а таксама рэках Буг, Мухавец, Піна і Прыпяць.
Навігацыя працягнецца да кастрычніка. Плануецца, што “Белая Русь” выканае 27 рэйсаў.
Загрузка цеплахода ўжо складае 85%, паведаміў генеральны дырэктар прадпрыемства «Днепра-Бугскі водны шлях” Мікалай Кацецкі.