BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беларусі ўвялі плату за браніраванне даты ўезду на мяжы

Савет міністраў Беларусі пастановай №152 ад 31 сакавіка ўстанавіў плату за браніраванне даты ўезду ў пункты пропуску для транспарту. Дакумент уступае ў сілу з 1 красавіка.

Кошт рэгістрацыі ў сістэме электроннай чаргі для грузавікоў складзе 31,5 базавай велічыні, для легкавых аўто — 15,5.

Таксама зменена схема размеркавання сродкаў: цяпер 60% будзе накіроўвацца аператарам зон чакання, 10% — Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі. Частка палажэнняў пастановы не апублікаваная і пазначана як «для службовага карыстання».