У Беларусі ў 2024 годзе дзейнічала крыху больш за 1 тыс. 400 аграэкасядзіб. За год іх стала на тысячу менш.

Фота: belarustourism.by
А вось колькасць там турыстаў скарацілася не так значна. У 2023 годзе ў краіне налічвалася 2409 аграсядзіб, якія наведалі амаль 450,5 тыс. гасцей, піша Newgrodno.by.
Колькасць аграсядзіб у краіне скарачаецца ўжо некалькі гадоў запар. Так, у 2021—22 гадах іх было больш за 3 тыс. У тыя гады ў іх адпачывала каля 560 тыс. чалавек.
Тады скарачэнне колькасці аб’ектаў сельскага турызму было звязана з зменамі ў заканадаўстве. Сядзібы павінны былі прайсці перарэгістрацыю і пацвердзіць, што там аказваюцца заяўленыя паслугі.






