BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беларусі з’явіцца Рэестр турыстычных інструктараў-праваднікоў

Гіды, якія працуюць на роварных, водных, пешаходных і іншых маршрутах у рэспубліцы, абавязаны будуць праходзіць атэстацыю.

Фота: nemnovotour.by

Рэестр інструктараў-праваднікоў распрацоўваецца на актыўных турыстычных маршрутах, паведаміў намеснік міністра спорту і турызму Алег Андрэйчык, паведамляе Sputnik. Беларусь у гэтым плане пайшла па шляху Расеі, дзе з 1 ліпеня бягучага года запрацаваў такі рэестр. Паводле слоў Андрэйчыка, беларуская і расейская базы даных інструктараў на актыўных маршрутах будуць сінхранізаваныя.

Алег Андрэйчык удакладніў, што прымаць іспыты будуць рэспубліканскія турыстычныя аб’яднанні. Пасля таго, як кандыдаты пройдуць усе іспыты, яны будуць уключацца ў гэты рэестр.

Паводле яго слоў, рэестр інструктараў актыўнага турызму будзе запушчаны ў 2025 годзе.