BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беларусі з’явілася першая “музычная дарога”

На аўтадарозе “Бабруйск – Мазыр – мяжа Украіны”, на ўездзе ў Гомельскую вобласць з боку Бабруйска, пачала функцыянаваць “музычная дарога”.

Гэта сумесны праект РУП “Гомельаўтадар” і Дзяржаўтаінспекцыі, які не мае аналагаў у Беларусі.

“Механізм працы вельмі просты: як толькі кіроўца заехаў на ўчастак спецыяльнай разметкі на паласе руху (у правай каляіне), на якой адмысловым спосабам нанесены папярочныя лініі чырвонага колеру з пластыка халоднага нанясення, ствараецца шумавы эфект у салоне аўтамабіля, які нагадвае мелодыю песні «Маладосць мая, Беларусь» у выкананні гурта «Песняры», паведамляе Telegram-канал “Сожскі фарпост”.

© Photo : Telegram / Сожский Форпост

Асноўная задача новаўвядзення – прадухіленне ДТЗ з-за сну за рулём і з’езда ў кювет праз страту кіравання.