У Берасцейскай, Віцебскай і Гарадзенскай абласцях зноў уводзіцца абавязковы збор за перасячэнне мяжы.

Нагадаем, у студзені гэтая плата была часова скасавана. Цяпер аўтамабілістам давядзецца плаціць адну базавую велічыню — 42 рублі за выезд незалежна ад колькасці пасажыраў.
Пэўныя катэгорыі грамадзян вызваленыя ад аплаты, у тым ліку тыя, хто едзе на пахаванне родных, замежнікі пасля лячэння ў беларускіх санаторыях, асобы з цяжкімі парушэннямі фізічнай актыўнасці і дэпартаваныя грамадзяне.
Квітанцыю аб аплаце трэба паказваць на мяжы ў электронным або друкаваным выглядзе.