BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беластоку 13-ы раз адбудзецца шэсце Трох Каралёў

6 студзеня 2026 года ў многіх польскіх гарадах, уключаючы Беласток, Тыкоцін і Сувалкі, адбудзецца шэсце Трох Каралёў.

У Беластоку яно пройдзе ў 13-ы раз. Свята распачнецца імшой у архікатэдры (11:00), потым, а 12-й гадзіне, удзельнікі збяруцца перад катэдрай і разам з Каралямі пойдуць за Зорачкай. Тры “каралеўскія” калоны будуць прадстаўляць Еўропу, Афрыку і Азію. Шэсце спыніцца на некалькіх прыпынках з інсцэніроўкамі: «Гасцініца», «Анёльскія вароты» і «Яслі».

Мясцовыя школы, дзіцячыя садкі, дамы культуры, парафіі і супольнасці ўдзельнічаюць у арганізацыі, а горад падтрымлівае мерапрыемства фінансава.

У Тыкочыне шэсце пачнецца святой імшой у Касцёле Святой Тройцы (12:00), шэсце пачнецца а 13:00 з Плошчы Чарнецкага.

У Сувалках збор удзельнікаў — пад Аквапаркам у 12:45.

Беларускае Радыё Рацыя