31 студзеня ў самым цэнтры Беластока адбылася гарадская гульня «Назад у 90-я», арганізаваная ў межах праекта «Пехатою па Беластоку». На некалькі гадзін удзельнікі — пяць камандаў — апынуліся ў атмасферы 1990-х гадоў.

Аўтарамі гульні сталі ўдзельнікі з Гародні. Яны прапанавалі маршрут і заданні, якія нагадвалі пра перыяд, калі Беласток выглядаў інакш, а памежныя паездкі з Беларусі ў Польшчу былі звыклай часткай паўсядзённага жыцця.
Пра гульню кажа Антон, прадстаўнік каманды пераможцаў:
-Гульня мне спадабалася. Гэтым разам былі цікавыя пытанні, даволі простыя, але было трошачкі цяжка па надвор’і. Нават замярзала ручка – нельга было запісваць адказы, калі ты іх знаходзіў, нягледзячы ўжо на пальцы рук. Па фармаце мы абгрунтавалі з іншымі ўдзельнікамі і арганізатарамі, што можа варта перагледзець палітыку падказак.
Гульня ўключала элементы гарадской гісторыі, настальгіі і каманднага ўзаемадзеяння, дазваляючы ўдзельнікам не толькі прайсціся па цэнтры Беластока, але і зірнуць на горад праз прызму досведу 1990-х гадоў.
Наступныя гульні адбудуцца ўжо ў лютым 2026 году, а спонсарамі гэтай гульні былі: выданне Hrodna,life, фундацыя «Okno na Wshod” і цяпер ужо беластоцкія крамкі «PadPolsczyki” ды «Адметнасць».
Беларускае Радыё Рацыя






