BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беластоку пройдзе тэатралізаваная экскурсія па-беларуску

“Маленькія таямніцы вялікага двара”

Баярын Васіль Барташэвіч (шляхціц і былы соймікавы рубайла), у адсутнасці Яна Клеменса Браніцкага, час ад часу шпацыруе ўначы алеямі парка і марыць аб былой велічы Рэчы Паспалітай…

Што за скандалы вакол Браніцкага і яго жонкі? Як сплятаецца дзяржаўная палітыка і прыватная паранойя дробнага патрыёта? Хто ж замахваўся на Аўгуста ІІІ? Як парадзіць з шэрачковай шляхтай?

Што незвычайна – то тут, то там ён знаходзіць галаваломкі, запіскі і іншую драбязу. Куды ж яно ўсё вядзе? 😳 Без дапамогі не разабрацца!

А тут яшчэ пан Гардзей насустрач – той самы закляты сябар і сусед, з якім яны столькі часу сварацца пра межы ўчасткаў… паходзе, без бойкі не абыйсціся!

Чым скончыцца бой на шаблях? І пры чым тут амуры пакаёўкі Жозі і влоскага фігляра Петруччо?!

Шчыра запрашаем пражыць гэтую містэрыю разам з намі!

Без рэгістрацыі, данаты арганізатарам вітаюцца!

25 траўня (субота), а 18:30. Старт – Pałacyk Gościnny, Kilińskiego 6.

Крыніца: t.me/bielaruskija_vandrouki