Беласток да святаў амаль гатовы. У цэнтры горада працуе калядны кірмаш.
На Рынку Касцюшкі сёння, 8 снежня, урачыста ўключаць святочную ілюмінацыю. Гэта адбудзецца пры дапамозе Святога Мікалая, які прыедзе ў Беласток непасрэдна з Фінляндыі. Мерапрыемства пачнецца ў 14.00 з мастацкай праграмы, а сустрэча са Святым Мікалаем запланавана на 16.00.
Святочна будзе выглядаць і вуліца Ліпавая, дзе можна будзе пабачыць інсталяцыю «Алені, якія цягнуць сані Святога Мікалая» і ўпрыгожаныя ліхтарыкамі дрэвы.
У сваю чаргу, ва ўнутраным дворыку Палаца Браніцкіх традыцыйна прыцягвае ўвагу інсталяцыя «Коні, якія цягнуць карэту».
У сувязі з мерапрыемствамі сёння змяняецца арганізацыя дарожнага руху ў горадзе.
Беларускае Радыё Рацыя