BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Белавежскай пушчы пачалі падлік зуброў

Нацыянальны парк “Белавежская пушча” пачаў улік зуброў у Беларусі. Ён праводзіцца штогод зімой, калі зубры прыходзяць у месцы падкормак, паведамляе npbp.by.

«Статкі белавежскіх зуброў фармуюцца самі па сабе і існуюць па ўсёй тэрыторыі нацыянальнага парка і яго ахоўнай зоны. У цяперашні час усе зубры падзяляюцца на пяць асноўных груповак: паўночная, паўночна-заходняя, цэнтральная, паўднёвая, паўднёва-заходняя», – патлумачылі ў нацыянальным парку.

Падлік зуброў сёлета вядзецца па слядах, з дапамогай візуальных назіранняў у месцах падкормак (жыровак), пры дапамозе бінокляў і фотаапаратуры. Правядзенне якаснага ўліку зуброў – даволі працаёмкі працэс, які патрабуе шматразовых выездаў да месцаў магчымых лакалізацый дзікіх жывёл.

Вынікі “перапісу” будуць вядомы прыкладна праз тры тыдні.

У мінулым годзе ў Белавежскай пушчы налічылі 730 зуброў, у тым ліку самцоў старэйшых за 3,5 года – 100 асобін, дарослых самак – 374, маладняку 1,5-3,5 гадоў – 153 асобіны, малых – 103 зубраня.