BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Берасці адкрылі першы ў Беларусі музей зубра

Першы і пакуль адзіны ў Беларусі музей зубра размешчаны ў Берасцейскім аблвыканкаме. Калекцыя падпарадкаваная адной тэме і ніводны яе экспанат не паўтараецца, перадае БЕЛТА.

Фота: БелТА

Кожны з зуброў унікальны і можа расказаць пра багатую прыроду Берасцейскай вобласці, яе гістарычнае мінулае і сучаснасць, пра таленавітых людзей, якія жывуць на гэтай зямлі і захоўваюць самабытнасць.

Экспазіцыя налічвае больш за 300 экспанатаў — фігурак зуброў, выкананых з самых розных матэрыялаў. Самы мініяцюрны экспанат вышынёй усяго каля 1 сантыметру.

Большасць экспанатаў падораныя кіраўніцтву і жыхарам Берасцейшчыны прадстаўнікамі іншых рэгіёнаў Беларусі, замежных дэлегацый, прадпрыемствамі, навучальнымі ўстановамі.