У Берасці на месцы знішчаных габрэйскіх могілак 28 ліпеня адкрылі лапідарый «У абдымках памяці».

Улады прымеркавалі адкрыццё першага ў Беларусі лапідарыя да 81-й гадавіны вызвалення Берасця ад нацыстаў.
Могілкі былі закладзены ў 1835 годзе, калі гэтая мясцовасць ляжала далёка ад рысы Берасця. За часы іх існавання тут былі пахаваныя дзясяткі тысяч людзей. Габрэі ў горадзе доўгі час складалі ад чвэрці да паловы насельніцтва. У гады ІІ Сусветнай вайны могілкі былі апаганеныя нацыстамі. Пасля вайны савецкія ўлады знішчылі могілкі. На іх месцы збудавалі стадыён «Лакаматыў». Пры гэтым мацэвы выкарысталі як будаўнічы матэрыял.

Зараз на тэрыторыі лапідарыя знаходзіцца больш за 1200 надмагільных камянёў. А ягоныя сцены сімвалізуюць абдымкі.






