Амаль 700 легкавых аўтамабіляў і 35 аўтобусаў прастойваюць у чэргах на выезд з Беларусі ў краіны Еўразвяза, паведамляе Zerkalo са спасылкай на Дзяржпагранкамітэт.
Самая напружаная сітуацыя назіраецца ў пункце пропуску “Брэст”. Па стане на 20.00 3 красавіка, тут выезду чакаюць 300 легкавушак і 35 аўтобусаў.
На літоўскім напрамку стаяць 325 легкавушак (185 — у “Каменным логу”, 140 — у “Беняконях”).
Яшчэ 50 аўтамабіляў чакаюць выезду ў Латвію праз “Грыгараўшчыну”.
Акрамя таго, выезду з Беларусі ў ЕЗ чакаюць 2960 грузавікоў. 980 фур стаяць у “Беняконях”, 850 – у “Каменным логу”, 830 – у “Грыгараўшчыне” і 300 – у “Казловічах” (Польшча).