Самы загружаны маршрут праходзіць праз польскі пункт пропуску Кукурыкі (з беларускага боку — Казловічы), перад якім знаходзіцца прыкладна 2.200 вялікагрузаў. Супрацоўнікі гэтага пагранперахода за два дні прапусцілі ў Польшчу 54% фур, сцвярджае Дзяржпагранкамітэт.

Уезду ў Літву чакае 1.180 грузавікоў. У напрамку Латвіі ў чарзе 750 фур.
Чэргаў аўтобусаў у бок ЕЗ няма.






