BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У чэргах на ўезд у ЕЗ стаіць больш за 3,2 тыс. фур

У чэргах на ўезд у краіны Еўразвяза з Беларусі стаіць больш за 3,2 тыс. фур, паведамляе сайт Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі.

This image has an empty alt attribute; its file name is 106097fa3ac6-1-1024x576.jpg

Найбольшая колькасць велікагрузаў фіксуецца ў напрамку Літвы.

У чэргах у пунктах пропуску «Каменны лог» і «Беняконі» па стане на 14.00 16 сакавіка стае 2320 фур. Дастаткова загружаны і прапускны пункт з Латвіяй «Грыгараўшчына»: уезду туды чакаюць 750 грузавых машын. У польскім напрамку найменшыя чэргі — у пункце пропуску «Казловічы» стаіць 200 грузавікоў.

Нядаўна Літва закрыла два пункты пропуску на граніцы з Беларуссю. Такім чынам, з раней дзеючых шасці засталося толькі два.