BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У чэрвені запусцяць аўтобусны маршрут з Беларусі да мяжы непрызнанай Абхазіі

Аўтобусы будуць ехаць да пункту пропуску „Псоу“, размешчанага на мяжы Расеі і самаабвешчанай рэспублікі Абхазія, якая паводле міжнародных законаў, з’яўляецца часткай Грузіі.

Фота: Shutterstock

Выданне „Эхо Кавказа“ вывучыла інфармацыю, размешчаную на сайце Probilets. Адпраўленне першага аўтобусу запланаванае на 26 чэрвеня. Далей рэйсы будуць выконвацца раз на чатыры дні.  Пры гэтым перасякаць дэ-факта мяжу ў пункце пропуску і дабірацца адтуль да патрэбнага месца ў Абхазіі пасажырам давядзецца самастойна.

Наведванне Абхазіі парушае грузінскі закон „Аб акупаваных тэрыторыях“, які прадугледжвае штрафы або пазбаўленне волі за прыезд у Паўднёвую Асецію і Абхазію. Беларусь афіцыйна не прызнае незалежнасці Абхазіі і Паўднёвай Асеціі, аднак Аляксандар Лукашэнка наведваў Абхазію, за што ў Тбілісі яго абвінавацілі ў парушэнні закону „Аб акупацыі“.