У Берасцейскай і Віцебскай абласцях пасля часовай адмены з 1 лютага зноў пачнуць спаганяць мясцовы збор за перасячэнне дзяржаўнай мяжы аўтамабілямі ў пунктах пропуску.
Адпаведныя рашэнні, прынятыя абласнымі Саветамі дэпутатаў ад 26 снежня 2024 года № 62 і ад 30 снежня 2024 года № 69, апублікавалі на Нацыянальным прававым партале. Збор за перасячэнне дзяржаўнай мяжы для транспартных сродкаў да 5 тон (зарэгістраваных як у Беларусі, так і за мяжой) пачнуць спаганяць з 1 лютага 2025 года. Памер збору — 42 беларускія рублі, незалежна ад колькасці пасажыраў.
Мясцовы збор на выезд з Беларусі ў краіны Еўразвязу ўвялі ў 2021 годзе ў Берасцейскай, Віцебскай і Гарадзенскай абласцях у якасці часовай меры для барацьбы з каронавірусам. Збор быў часовым, таму мясцовыя ўлады павінны былі прымаць рашэнне пра яго прадаўжэнні.
Беларускае Радыё Рацыя