Еўракамісія рыхтуе маштабныя змены для аўтаўладальнікаў: замест асобнай рэгістрацыі ў кожнай краіне з’явіцца адзіны лічбавы дакумент – «аўтамабільны пашпарт».

Мяркуецца, што «аўтамабільны пашпарт» будзе дзейнічаць ва ўсім Еўразвязе, піша «Белсат». У ім будзе змяшчацца гісторыя прабегу ды іншыя важныя звесткі. Гэта, на думку еўрапейскіх чыноўнікаў, мусіць знізіць ровень махлярства.
Рэформа закране і тэхагляд: яго можна будзе праходзіць у любой краіне ЕЗ, ён будзе дзейны мінімум шэсць месяцаў. Таксама абавязковымі стануць праверкі праграмнага забеспячэння, сістэм бяспекі і выкідаў – у тым ліку для электрамабіляў. Усе гэтыя змены могуць увайсці ў сілу ўжо ў канцы 2025 года, хаця дакладнай даты пакуль не называюць.