BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Еўропе плануюць стварыць высокахуткасную чыгуначную сетку

Аналітычны цэнтр з Капенгагена 21st Europe аб’весіў пра планы пабудаваць агульнаеўрапейскую сетку высакахуткасных чыгунак да 2040 года. Чакаецца, што новая інфраструктура зможа паспяхова канкураваць з авіятранспартам і дапаможа падарожнічаць на 30% хутчэй у параўнанні з аўтамабільнымі і цяперашнімі чыгуначнымі перавозкамі.

Хуткасць такіх цягнікоў складзе 300-400 кіламетраў за гадзіну. Гэта дазволіць пасажырам дабірацца, напрыклад, з Хельсінкі ў Берлін усяго за пяць гадзін, тады як зараз на гэты маршрут ідзе цэлы дзень.

21st Europe. Icon by Risa Yustissa from Noun Project

У рамках праекта плануецца злучыць 39 еўрапейскіх гарадоў (уключаючы, прыкладам, Талін, Рыгу, Вільню, Варшаву, Львоў і Кіеў), а таксама пракласці лініі ў Вялікабрытанію і Турцыю. Прапанаваная сістэма шмат у чым падобная на гарадскую сетку метро – гэта зроблена, каб пазбавіцца ад ілюзіі, што еўрапейскія сталіцы знаходзяцца занадта далёка адзін ад аднаго, і прадставіць кантынент як адзіны арганізм.

Цягнікі будуць прыбываць на новыя станцыі, размешчаныя недалёка ад буйных населеных пунктаў і злучаныя з існымі гарадскімі транспартнымі сістэмамі.

Многія еўрапейцы зараз працягваюць выбіраць самалёт як асноўны від транспарту для перамяшчэнняў на кароткія адлегласці. Гэта звязана, у тым ліку, з тым, што падарожжа на цягніку часта стаеца даражэйшым за пералёт.

Беларускае Радыё Рацыя