BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Гарадзенскай вобласці часова адменяць мясцовы збор за перасячэнне мяжы

У Гарадзенскай вобласці часова адменяць мясцовы збор за перасячэнне граніцы, пра гэта гаворыцца на сайце Гарадзенскага аблвыканкама.

Фота: gpk.gov.by

Збор адменяць з 1 студзеня 2025 года, аднак на працягу першага квартала  яго зноў вернуць, але калі менавіта – пакуль не паведамляецца.

Цяпер мясцовы збор за перасячэнне мяжы складае 40 рублёў (адна базавая велічыня). Першапачаткова ён уводзіўся як часовая мера для барацьбы з каронавірусам. Але нядаўна абласным саветам дэпутатаў заканадаўча дазволілі ўводзіць яго на сталай аснове.