У гарадзенскім парку Румлёва адноўлены віядук праз глыбокі яр адкрыты для пешаходаў.

Для мясцовых жыхароў дзяльніцы Прынёманская абласнога цэнтра гэта вялікая падзея. Бо Румлёўскі парк і лес – нешматлікае з мясцовасцяў для рэкрэацыі і здаровага адпачынку.
Праўда, пры адкрыцці наноў адбудаванага віядуку Уладзімір Каранік, кіраўнік вобласці, заўважыў, што дзеля году дабраўпарадкавання, якім абвешчаны 2025-ы, ім пачута просьба пашырыць у горадзе над Нёманам колькасць зялёных месцаў, бо няма чаго здзіўляцца, Гародня – адно з найбольш задымленых. Колькасць аўтамабіляў у Гародні на душу насельніцтва займае адно з першых месцаў у краіне. «Просьба пачута» – заявіў Каранік. Што ж, будзем назіраць.






Беларускае Радыё Рацыя