
Больш за год спрабуюць прадаць гарадзенскую сядзібу апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Цана паступова падае, але пакупнікі пакуль не знаходзяцца.
Упершыню сядзібу выставілі на аўкцыён у красавіку 2023 года — тады стартавая сума лота склала 374 тыс. рублёў. Наступным разам — у ліпені 2024 года за 351 тыс. рублёў.
Кошт былога палаца Панятоўскага ў Панямуні знізілі да 70,2 тыс. руб. ($ 21 тыс.) без ПДВ. За такі кошт у Гародні зараз цяжка знайсці нават старую «аднушку», піша Hrodna.life.
Будынак афіцыйна празначаны для спецыялізаваных культурна-асветніцкіх імпрэз і відовішч. Зараз будынак належыць ТАА «Гроднапрамтэхніка», а ў савецкі час тут быў клуб.
Палац, размешчаны на вуліцы Прагулачнай 15/1, з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Пакупнік мусіць падпісаць ахоўнае абавязацельства цягам месяца пасля продажу. Калі ён не выканае ўмоў аўкцыёну, дзяржава зможа канфіскаваць маёмасць.
Аўкцыён пройдзе 12 лістапада.







