BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Гародні не змаглі выбраць праект рэканструкцыі набярэжнай Нёмана

У конкурсе праектаў рэканструкцыі набярэжнай Нёмана ў Гародні не змаглі выбраць пераможцаў. Кіраўнік мясцовага выканкама Андрэй Хмель паведаміў, што ніводны праект не адпавядае ўмовам.

Фота з адкрытых крыніц

Рэканструяваць набярэжную плануецца да 2028 года, калі Гародня будзе адзначаць 900-годдзе. Конкурс быў абвешчаны ў верасні 2023 года. Былі вызначаныя салідныя ўзнагароды пераможцам: ад 7 да 9 тысяч рублёў. Сярод удзельнікаў былі архітэктары, ландшафтныя дызайнеры і “звычайныя” жыхары Гародні. Усе яны даслалі на конкурс 23 праекты. Некаторыя ідэі з іх лягуць у аснову рэальных пераўтварэнняў, інфармуюць гарадскія ўлады.

Згодна з планам, упарадкаваны павінны быць абодва берагі Нёмана. Правы — ад пераправы на вуліцы Паповіча да чыгуначнага маста. Працягласць гэтага адрэзка амаль 2,5 км. На левым беразе плануецца ўпарадкаваць участак даўжынёй больш за 500 метраў — ад порта да Старога моста.

Беларускае Радыё Рацыя