Фота: wikipedia.org
У Гародні расказалі колькі людзей каралі за парушэнні на мяжы ў мінулым годзе. У судзе Кастрычніцкага раёну Гародні расказалі пра тое, колькі чалавек аштрафавалі за парушэнне правозу тавараў і грошай праз мяжу.
Часцей за ўсё людзі не дэкляруюць тавар і грошы – нягледзячы на тое, што колькасць працуючых пунктаў пропуску зменшылася, колькасць парушэнняў, па словах судовых органаў, на мяжы вырасла.
У мінулым годзе толькі суд Кастрычніцкага раёну Гародні разгледзеў на траціну больш спраў аб адміністрацыйных мытных правапарушэннях, у прыватнасці, за недэкляраванне або ўказанне недакладных звестак пра тавары. Прычым прыкладна палова парушальнікаў – замежнікі альбо замежныя арганізацыі і прадпрыемствы.
Паводле інфармацыі суду Кастрычніцкага раёну, у 2023 годзе разгледжана 556 спраў за недэкляраванне або прадастаўленне несапраўдных звестак, па іх спагнана штрафу на суму больш за 2,85 млн. беларускіх рублёў, за недэкляраванне наяўных — 186 спраў і амаль 50 тысяч штрафу, пры гэтым у 179 выпадках сродкі былі канфіскаваны.