Арган у гарадзенскім Фарным касцёле аднаўлялі каля двух гадоў. У нядзелю 4 жніўня яго ўрачыста асвяціў мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Юзаф Станеўскі, піша hrodna.life.
Фота: Ігар Варкулевіч
Рамонт аргана пачаўся восенню 2022 года. Тады яго амаль цалкам разабралі па дэталях, пакінуўшы толькі каркас. Ужо праз год інструмент быў сабраны і пафарбаваны нанова. Цяпер ён гучыць рэгулярна ў час службаў і часам паміж імі.
Арган у кафедральным саборы Святога Францыска Ксаверыя — адзін з самых вялікіх у Беларусі. Яго зрабілі ў 1937 годзе ў варшаўска-віленскай фірме «Wacław Biernacki». У тыя часы гэта была адна з трох найбуйнейшых фірмаў па вытворчасці арганаў у Польшчы. Яна выраблялі арганы для многіх сабораў і для Варшаўскай і Кракаўскай кансерваторый.