Беларусы Грузіі пачалі збор на гайд па беларускіх мясцінах гэтай краіны.
Пра праект распавядае наш карэспандэнт Сяргей Апановіч:
– Гэты гайд дапаможа беларусам і беларускам азнаёміцца з мясцінамі, якія тым ці іншым чынам звязаныя з Беларуссю. Напрыклад, адной з такіх мясцін з’яўляецца Цхалтуба, дзе ў санаторыі0 адпачываў Янка Купала, нават закахаўся ў грузінку і прысвяціў ёй свой верш. Тут пахаваны выбітны географ Язэп Ходзька і калісьці працаваў Янка Лучына. Гэты гайд будзе змяшчаць у сабе 25 лакацый, па якіх будзе цікава падарожнічаць. Сам гайд будзе прыгожа ілюстраваны і разбіты на некалькі частак. Кожная з якіх будзе адпавядаць адной экскурсіі на дзень падарожжа.
Беларускае Радыё Рацыя