BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Ісландыі адбылося вывяржэнне вулкана

Раніцай на паўвостраве Рэйк’янес на паўднёвым захадзе Ісландыі адбылося вывяржэнне вулкана, паведамляе нацыянальная тэлерадыёвяшчальная кампанія краіны RÚV.

Вывяржэнню папярэднічалі каля 200 падземных штуршкоў, яны былі зафіксаваны ў ноч на 14 студзеня. З-за сейсмічнай актыўнасці стала зразумела, што вывяржэнне непазбежнае, і ўлады загадзя эвакуявалі жыхароў горада Грындавік, размешчанага побач з вулканам. У горадзе адключылі электрычнасць. 

Паводле апошніх звестак, лава дасягнула вуліц горада і ахапіла частку спачатку аднаго дома, які ўспыхнуў, а потым і другога. Жыхароў у мястэчку няма. 

У Грындавіку жыве каля 3500 чалавек, ён знаходзіцца за 70 кіламетраў ад сталіцы Ісландыі Рэйк’явіка. У лістападзе 2023 года жыхароў Грындавіка ўжо эвакуявалі з-за пагрозы вывяржэння. Усяго ў Ісландыі 32 актыўныя вулканы. У 2010 годзе ў краіне адбылося вывяржэнне вулкана Эяф’я-тла-ё-кудль. У паветра ўзняўся слуп попелу, з-за якога па ўсёй Еўропе былі адменены тысячы авіярэйсаў.

Беларускае Радыё Рацыя