BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У касцёле ў Дзятлаве ізноў загучаў старадаўні арган

У Гарадзенскай вобласці ў старажытным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Дзятлаве зноў загучаў старадаўні духавы арган. Як паведамляе суполка «Каталікі Беларусі», інструмент прайшоў працяглую рэстаўрацыю.

Фота з сацсетак

Арган быў створаны ў 1911 годзе вядомым віленскім майстрам Вацлавам Бярнацкім і з’яўляецца ўнікальным для Беларусі. Ён мае рэдкую пнеўматычную сістэму рэгістравай трактуры  — такой канструкцыі больш няма ў Беларусі.

Касцёл у Дзятлаве, дзе стаіць арган, быў пабудаваны яшчэ ў 1646 годзе па фундацыі літоўскага падканцлера Казіміра Льва Сапегі.