BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Крэўскім замку плануюць стварыць музей

Ідэю абмеркавалі ў Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі падчас круглага стала, прысвечанага даследаванню і рэстаўрацыі замка.

Фота: © ДУ «Смаргонскі раённы турыстычны інфармацыйны цэнтр»

Першы этап аднаўлення ўжо завершаны — спецыялістам удалося захаваць аўтэнтычныя фрагменты, якія дайшлі да нашых дзён праз стагоддзі. Цяпер перад імі стаіць новая задача — зрабіць замак не проста гістарычнай руінай, а «жывым» турыстычным аб’ектам з музейнай экспазіцыяй.

Падчас археалагічных работ у 2025 годзе былі зроблены важныя адкрыцці: знойдзена трэцяя вежа замка, а таксама выяўлена малая ніжняя брама і элементы абарончай сістэмы.

Праект ужо мае канкрэтны графік. У красавіку дакументацыю плануюць перадаць на дзяржаўную экспертызу, а летам — пачаць будаўнічыя працы. Завяршыць асноўны этап плануюць да канца года. Пасля гэтага ў замку пачнуць ствараць пастаянную музейную экспазіцыю.

Чакаецца, што новы музей зробіць Крэўскі замак больш прывабным для турыстаў і будзе спрыяць развіццю гістарычнай культуры.